Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" прымае спаборніцтвы па лыжных гонках – трэці этап Кубка Усходняй Еўропы. За ўзнагароды змагаюцца спартсмены з Беларусі і Расіі.
У першы дзень – 5 студзеня – прайшлі індывідуальныя гонкі класічным стылем у жанчын на 5 км і ў мужчын на 10 км. У жанчын першае месца заняла гаспадыня трасы Настасся Кірылава. Другое месца ў Ліліі Васільевай, замкнула прызавую тройку Настасся Маскаленка – абедзве прадстаўляюць каманду Расіі.
У мужчын увесь прызавы п'едэстал занялі расійскія спартсмены. Першае месца ў Андрэя Ларкова, другім фінішаваў Антон Цімашоў, трэцім – Арцём Нікалаеў. Лепшым з беларусаў стаў Міхаіл Сямёнаў, які заняў 6-е месца.
На здымку: пераможца індывідуальнай гонкі на 10 км сярод мужчын Андрэй Ларкоў