12-13 кастрычніка на картадроме "Баравая" прайшоў Кубак Беларусі і Кубак ДТСААФ па картынгу. Спаборніцтвы прайшлі ў розных класах, такіх як "Малыш", "Rotax Max Micro", "Rotax Max Mini", "Rotax Max Junior", "Формула", "Формула-250", "KZ-Junior", "RotaxMax", "Формула-500", "KZ-2". Удзельнікі прайшлі некалькі этапаў спаборніцтваў: паўфіналы, потым суцяшальны заезд і яркі фінал. Пераможцаў у кожнай намінацыі ўрачыста віншавалі дыпломамі, медалямі, кубкамі і каштоўнымі падарункамі.