Творчы вечар Ігара Крутога – падзея, на якую з задавальненнем збіраюцца паклоннікі таленту кампазітара з розных краін і кантынентаў, Беларусь не выключэнне. Упершыню вечары такога фармату прайшлі ў 1994 годзе, і з таго часу святочныя канцэрты сталі добрай традыцыяй. Для маэстра вельмі важна адзначаць дзень нараджэння ў асяроддзі гледачоў, калег і сяброў, каб музыка натхняла і прыносіла радасць. Таму сваё 65-годдзе Ігар Крутой адзначыў у Мінску вялікім музычным вечарам, у якім прынялі ўдзел зоркі расійскай эстрады – Мікалай Баскаў, Ані Лорак, Дзіма Білан, Жасмін, Дзімаш Кудайберген, Сяргей Лазараў…