25–27 чэрвеня 2019 на вяслярным канале ў Заслаўі спаборнічалі 350 спартсменаў, сярод якіх былі разыграны 16 камплектаў узнагарод.
У агульным медальным заліку Беларусь стала першай: у арсенале весляроў нацыянальнай каманды 10 медалёў, з іх 5 залатых, 2 сярэбраныя і 3 бронзавыя.
Чэмпіёнамі ў веславанні сталі:
-
на каноэ (200 м) – Арцём Козыр
-
на каноэ (200 м) – Алена Наздрова
-
на байдарцы (500 м) – Вольга Худзенка
-
на байдарцы (5000 м) – Марына Літвінчук
-
на байдарцы (500 м) – дуэт Марына Літвінчук і Вольга Худзенка.
Сярэбраныя медалі заваявалі:
-
на каноэ (500 м) – Надзея Макарчанка і Вольга Клімава
-
на байдарцы (500 м) – жаночая чацвёрка Маргарыта Махнёва, Надзея Папок, Вольга Худзенка і Марына Літвінчук
Бронзавыя медалі заваявалі:
-
на байдарцы (200 м) – Марына Літвінчук і Вольга Худзенка
-
на байдарцы (200 м) – Дзмітрый Траццякоў
-
на байдарцы (1000 м) – Алег Юрэня
На фота: Томаш Качор (Польшча) перамог на дыстанцыі 1000 м у каноэ