У меткай стральбе з найстарэйшай зброі – лука – 128 спартсменаў спаборнічалі на ІІ Еўрапейскіх гульнях у Мінску. Спаборніцтвы доўжыліся тыдзень (з 21 па 27 чэрвеня) і адзначылі лепшых узнагародамі (усяго 8 камплектаў медалёў).
Беларуская жаночая каманда – Карына Казлоўская, Ганна Марусава і Карына Дзёмінская – заваявалі серабро ў класічнай стральбе.