Першы адкрыты конкурс нацыянальных культур, творчасці і прыгажосці "Грацыя International" прайшоў 4 сакавіка ў Віцебску. За званне пераможцы спаборнічалі прадстаўніцы Беларусі, Кітая, Шры-Ланкі, Туркменістана і Казахстана. Усе дзяўчаты - студэнткі ВНУ абласнога цэнтра. Ім трэба было раскрыць свае таленты. Дзяўчаты павінны былі ўразіць журы кулінарнымі здольнасцямі, прадэманстраваўшы нацыянальную страву, аратарскае майстэрства і творчыя задаткі.