У Нацыянальным мастацкім музеі 1 лютага прайшоў фестываль візуальнага мастацтва Art Is. Гэта своеасаблівы эксперымент, спроба зафіксаваць бягучы стан беларускага мастацтва не толькі ў фармаце прывычнай экспазіцыі. Мэта праекта – у адлюстраванні працэсу стварэння мастацкага твора. Мастакі не толькі паказваюць свае работы ў прасторы Нацыянальнага мастацкага музея, але і дэманструюць публіцы творчы працэс, які папярэднічае з'яўленню твора.