"Вялікая бард-рыбалка"-2024 пашырыла свой мультыкультурны фармат. У канцэрце "Ваше благородие, госпожа удача…", прысвечаным 100-годдзю класіка аўтарскай песні Булата Акуджавы, прагучалі самыя вядомыя творы аўтара. Яшчэ адзін песенны праект быў названы таксама па аднайменнай песні Булата Акуджавы – "Надежды маленький оркестрик". На асобнай пляцоўцы музычна-спартыўнага свята адкрыўся адукацыйны праект "Акадэмія аўтарскай песні", дзе прайшлі майстар-класы па гітарным акампанеменце, аранжыроўцы, вакале, паэтычным і сцэнічным майстэрстве. Гасцей парадавалі і традыцыйныя мерапрыемствы: рыбалоўныя спаборніцтвы, конкурс "Чыгірынская юшка!", турнір па пляжным валейболе і самы прыгожы фестывальны праект – "Каралева бард-рыбалкі". На фестывальнай паляне разгорнуцца інтэрактыўныя пляцоўкі "Кірмаш здароўя", "Горад майстроў", "Вясёлыя атракцыёны" і іншыя.