Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Еўрапейскія гульні-2019: беларускія батутысты рыхтуюцца да медальных скачкоў на дамашнім турніры

Еўрапейскія гульні-2019: беларускія батутысты рыхтуюцца да медальных скачкоў на дамашнім турніры

Еўрапейскія гульні-2019: беларускія батутысты рыхтуюцца да медальных скачкоў на дамашнім турніры
5 Сак 2019

Да пачатку Еўрапейскіх гульняў-2019 – усяго некалькі месяцаў. Ужо ў чэрвені спаборнічаць за ўзнагароды ў Мінск прыедуць больш за 4000 спартсменаў з 50 краін. І пакуль арэны завяршаюць падрыхтоўку да вялікіх стартаў, у беларускіх атлетаў таксама самы гарачы час: краіна-гаспадыня павінна паказаць сябе не толькі ў арганізацыі, але і на п’едэсталах. У спарткомплексе "Стайкі" пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Вольгі Уласавай адточвае майстэрства нацыянальная зборная па скачках на батуце. А на гэты від спорту Беларусь робіць сур’ёзныя медальныя стаўкі. У камандзе нямала тытулаваных атлетаў, сярод якіх і зорны спартыўна-сямейны дуэт – алімпійскі чэмпіён Рыа-2016 Уладзіслаў Ганчароў і яго жонка Ганна Ганчарова. Зрэшты, балельшчыкі ўжо даўно добра ведаюць гэту таленавітую батутыстку – як Ганну Гарчанок.

Пасля трыумфу віцябчаніна Уладзіслава Ганчарова на Алімпійскіх гульнях-2016 – а ён прынёс Беларусі адзінае золата Рыа! – нашы атлеты ўжо не аднойчы даказвалі, што выступаюць сур’ёзнымі прэтэндэнтамі на п’едэстал. На чэмпіянаце свету-2018 у Санкт-Пецярбургу Уладзіслаў Ганчароў і Алег Рабцаў заваявалі залаты медаль у сінхронных скачках. Чакаецца, што на маючых адбыцца Гульнях пільная ўвага будзе прыкавана ўжо да тэндэма Уладзіслава і Ганны Ганчаровых, якія рыхтуюцца да стартаў разам.

Для батутыстаў Еўрапейскія гульні-2019 не з’яўляюцца кваліфікацыяй на Алімпіяду ў Токіа-2020, але ўзнагароды такога маштабнага кантынентальнага турніру – не менш сур’ёзны стымул. Усяго ў спаборніцтвах прымуць удзел 48 спартсменаў, якія прайшлі адбор на чэмпіянаце Еўропы. Лічыць заваяваныя ліцэнзіі імяннымі ці не – прэрагатыва галоўных трэнераў. У Беларусі чатыры пропускі не імянныя, таму шанц праявіць сябе і выступіць на Гульнях дома ёсць у кожнага ў зборнай.

Трэніроўкі беларускіх батутыстаў – у спецыяльным рэпартажы са спарткомплексу "Стайкі".

Батутыстка Ганна Ганчарова
Трэніроўка беларускіх батутыстаў у спарткомплексе "Стайкі"
Батутыстка Ганна Ганчарова
Трэніроўка беларускіх батутыстаў у спарткомплексе "Стайкі"
Трэніроўка беларускіх батутыстаў у спарткомплексе "Стайкі"
1 2 3 4      Наступная