Міжнародная выстаўка-кірмаш BelTexIndustry-2021 праходзіць у НВЦ "Белэкспа" ў Мінску з 6 па 8 кастрычніка. Яна з'яўляцца найбуйнейшай галіновай выстаўкай тавараў лёгкай прамысловасці Беларусі. Штогод у ёй прымаюць удзел вытворцы і пастаўшчыкі вырабаў лёгкай прамысловасці, сыравіны, абсталявання, фурнітуры і аксесуараў, а таксама дызайнеры, канструктары, мадэльеры. Арганізатар – Нацыянальны выставачны цэнтр "Белэкспа" пры падтрымцы канцэрна "Беллегпрам". Галоўная мэта выстаўкі - прадэманстраваць магчымасці беларускіх вытворцаў. Штогод BelTexIndustry наведваюць больш за 4 тыс. чалавек.