Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 80 гадоў таму адкрыў свае дзверы для наведвальнікаў. Урачыстае адкрыццё музея адбылося 22 кастрычніка 1944 г. у адным з уцалелых у гады вайны будынкаў Мінска – Доме прафсаюзаў на плошчы Свабоды. У рамках мерапрыемстваў да 80-годдзя была ўзноўлена атмасфера першага дня работы музея, а таксама адкрыта новая экспазіцыя "Музей, якому служыш". Выстаўка ўключае ў сябе фатаграфіі, дакументы і артэфакты, якія адлюстроўваюць падзеі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.