Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Беларускай анімацыі – 50 гадоў: ад лялечнага Нязнайкі да першага анімацыйнага мюзікла

Беларускай анімацыі – 50 гадоў: ад лялечнага Нязнайкі да першага анімацыйнага мюзікла

Беларускай анімацыі – 50 гадоў: ад лялечнага Нязнайкі да першага анімацыйнага мюзікла
1 Крс 2021

Паўвекавы юбілей адзначае беларуская анімацыя! Яе гісторыя пачалася ў 1971 годзе, калі рэжысёр-пастаноўшчык Уладзімір Голікаў прыехаў у Мінск і пад эгідай творчага аб'яднання "Экран" зняў на кінастудыі "Беларусьфільм" першы ў краіне анімацыйны лялечны фільм "Нязнайка-паэт". Менавіта гэта падзея стала зыходным пунктам для нараджэння нацыянальнай індустрыі мультфільмаў. Росквіт прыпаў на канец 1980-х – сярэдзіну 90-х гадоў. А да юбілейнага 2021-га беларускія мультыплікатары стварылі ўжо каля 300 фільмаў у розных тэхніках – лялечныя, маляваныя, перакладачныя, сыпучыя (пясочныя), пластылінавыя, камбінаваныя…

Цяпер Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" стварае 8–11 анімацыйных карцін у год. У штаце мультыплікатараў –амаль 40 чалавек, многія з іх заняты на кожным з праектаў. Беларускія аўтары ўдзельнічаюць у прэстыжных міжнародных фестывалях, і нярэдка іх карціны становяцца яркай падзеяй у сусветнай анімацыі. Адзін з апошніх фільмаў Наталлі Дарвінай – "Лагодны воўк" – у 2020-м быў прызнаны лепшым на дзіцячым конкурсе ММКФ "Лістапад", а потым разам з яшчэ адной работай – "Паданне пра гуслі" – дэманстраваўся ў рамках конкурснай праграмы фестывалю ў Хірасіме і ўвайшоў у спіс лепшых мультфільмаў свету. У 2013 годзе беларуска Наталля Пяткевіч атрымала "Залаты арол" за мультфільм "Бах", які стаў лепшым у Расіі.

Наперадзе ў беларускіх аніматараў, без перабольшання, грандыёзная прэм'ера. На гэту вясну намечана прэзентацыя першага айчыннага поўнаметражнага анімацыйнага мюзікла "Зоркі сёмага неба", які склаўся з 6 частак і ствараўся на працягу больш як 5 гадоў. Як адзначае рэжысёр Алена Турава, "гэта гісторыя пра вечнае, пра тое, як чалавеку важна заставацца добрым, верыць у лепшае, глядзець уверх, а не сабе пад ногі".

Над "Зоркамі сёмага неба" працавалі ледзь не ўсе аніматары Мінска – і мэтры, і маладыя. Для мультфільма-мюзікла створана 45 песень, а музыкі – яшчэ больш. Герояў агучвалі і зоркі беларускай эстрады – Тэа, Вольга Рыжыкава, Святлана Залеская-Бень, Анатоль Длускі, Георгій Волчак, Марына Варэніч, і спяваючыя акцёры –Дзмітрый Пусцільнік, Алена Дуброўская, Наталля Дзмітрыева, і таленавітыя дзеці –Дзіяна Красуцкая і Яраслаў Баравой. Адну з галоўных роляў у фільме сыграў кампазітар Леанід Шырын, а галасы многім маленькім персанажам падарыла сама Алена Турава. Дарэчы, пасля заканчэння гэтай маштабнай работы рэжысёр узялася за новы поўнаметражны мультфільм – "Песня Сірын", які ў многіх сэнсах стане эксперыментальным для беларускіх аніматараў.

У сакавіку ж стартавала юбілейная праграма з паказаў першага айчыннага поўнаметражнага анімацыйнага фільма "Прыгоды Несцеркі", знятага ў 2013 годзе рэжысёрам Ігарам Волчакам на кінастудыі "Беларусьфільм". Таксама 30 сакавіка ў сталічным Музеі гісторыі беларускага кіно адкрылася выстаўка-атракцыён, прысвечаная творчасці мастака і рэжысёра Алы Мацюшэўскай. У яе творчай скарбонцы – дзіцячыя карціны "Лыжка для салдата", "Марк Шагал. Пачатак", "Дантэ. Беатрычэ"…

Паўвекавы юбілей адзначае беларуская анімацыя! Яе гісторыя пачалася ў 1971 годзе, калі рэжысёр-пастаноўшчык Уладзімір Голікаў прыехаў у Мінск і пад эгідай творчага аб'яднання "Экран" зняў на кінастудыі "Беларусьфільм" першы ў краіне анімацыйны лялечны фільм "Нязнайка-паэт". Менавіта гэта падзея стала зыходным пунктам для нараджэння нацыянальнай індустрыі мультфільмаў. Росквіт прыпаў на канец 1980-х – сярэдзіну 90-х гадоў. А да юбілейнага 2021-га беларускія мультыплікатары стварылі ўжо каля 300 фільмаў у розных тэхніках – лялечныя, маляваныя, перакладачныя, сыпучыя (пясочныя), пластылінавыя, камбінаваныя…
 
Цяпер Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" стварае 8–11 анімацыйных карцін у год. У штаце мультыплікатараў – амаль 40 чалавек, многія з іх заняты на кожным з праектаў. Беларускія аўтары ўдзельнічаюць у прэстыжных міжнародных фестывалях, і нярэдка іх карціны становяцца яркай падзеяй у сусветнай анімацыі. Адзін з апошніх фільмаў Наталлі Дарвінай – "Лагодны воўк" – у 2020-м быў прызнаны лепшым на дзіцячым конкурсе ММКФ "Лістапад", а потым разам з яшчэ адной работай – "Паданне пра гуслі" – дэманстраваўся ў рамках конкурснай праграмы фестывалю ў Хірасіме і ўвайшоў у спіс лепшых мультфільмаў свету. У 2013 годзе беларуска Наталля Пяткевіч атрымала "Залаты арол" за мультфільм "Бах", які стаў лепшым у Расіі.
 
Наперадзе ў беларускіх аніматараў, без перабольшання, грандыёзная прэм'ера. На гэту вясну намечана прэзентацыя першага айчыннага поўнаметражнага анімацыйнага мюзікла "Зоркі сёмага неба", які склаўся з 6 частак і ствараўся на працягу больш як 5 гадоў. Як адзначае рэжысёр Алена Турава, "гэта гісторыя пра вечнае, пра тое, як чалавеку важна заставацца добрым, верыць у лепшае, глядзець уверх, а не сабе пад ногі".
 
Над "Зоркамі сёмага неба" працавалі ледзь не ўсе аніматары Мінска – і мэтры, і маладыя. Для мультфільма-мюзікла створана 45 песень, а музыкі – яшчэ больш. Герояў агучвалі і зоркі беларускай эстрады – Тэа, Вольга Рыжыкава, Святлана Залеская-Бень, Анатоль Длускі, Георгій Волчак, Марына Варэніч, і спяваючыя акцёры – Дзмітрый Пусцільнік, Алена Дуброўская, Наталля Дзмітрыева, і таленавітыя дзеці – Дзіяна Красуцкая і Яраслаў Баравой. Адну з галоўных роляў у фільме сыграў кампазітар Леанід Шырын, а галасы многім маленькім персанажам падарыла сама Алена Турава. Дарэчы, пасля заканчэння гэтай маштабнай работы рэжысёр узялася за новы поўнаметражны мультфільм – "Песня Сірын", які ў многіх сэнсах стане эксперыментальным для беларускіх аніматараў.
 
У сакавіку ж стартавала юбілейная праграма з паказаў першага айчыннага поўнаметражнага анімацыйнага фільма "Прыгоды Несцеркі", знятага ў 2013 годзе рэжысёрам Ігарам Волчакам на кінастудыі "Беларусьфільм". Таксама 30 сакавіка ў сталічным Музеі гісторыі беларускага кіно адкрылася выстаўка-атракцыён, прысвечаная творчасці мастака і рэжысёра Алы Мацюшэўскай. У яе творчай скарбонцы – дзіцячыя карціны "Лыжка для салдата", "Марк Шагал. Пачатак", "Дантэ. Беатрычэ"…
Будынак "Беларусьфільма"
Мастак-аніматар Марыя Кавальская
Экскурсія на "Беларусьфільм": у студыі анімацыйных фільмаў
Мастак-пастаноўшчык Таццяна Удавічэнка і рэжысёр Алена Турава
Экскурсія на "Беларусьфільм": у студыі анімацыйных фільмаў
1 2 3 4      Наступная