Гала-канцэрт абласнога этапу фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі "Арт-вакацыі-2021" прайшоў 7 красавіка ў Віцебску. Больш за 260 удзельнікаў прапанавалі на суд журы і гледачоў на гала-канцэрце лепшыя нумары. У выніку выбраны 6 самых яркіх праграм, а дыпломы прызёраў атрымалі 44 удзельнікі і калектывы. Відэазапіс выступленняў у далейшым прагледзіць аргкамітэт фестывалю і выбера з ліку пераможцаў нумары для фінальнага спаборніцтва творчага конкурсу, які пройдзе ў маі ў Гродне.
Традыцыйны фестываль праводзіўся ў гэтым годзе сярод навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Заяўкі на конкурс падалі больш за 2,5 тыс. чалавек з 30 устаноў адукацыі. З кастрычніка праходзілі адборачныя этапы. Юнакі і дзяўчаты дэманстравалі таленты ў розных намінацыях - харэаграфія, сольнае і калектыўнае выкананне, чытанне паэтычных твораў, тэатральнае майстэрства і іншыя. Толькі дзясятую частку з іх адабралі для ўдзелу ў гала-канцэрце на абласной сцэне.