Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Алімпіяда-2024: Іван Літвіновіч стаў двухразовым алімпійскім чэмпіёнам

Алімпійскія гульні-2024 у Парыжы: беларус Іван Літвіновіч стаў двухразовым алімпійскім чэмпіёнам

Алімпійскія гульні-2024 у Парыжы: беларус Іван Літвіновіч стаў двухразовым алімпійскім чэмпіёнам
2 Жнв 2024

Беларус Іван Літвіновіч заваяваў залаты медаль на XXXIII летніх Алімпійских гульнях у Парыжы.

Розыгрышу медалёў сярод батутыстаў папярэднічала кваліфікацыя, у якой выступілі 16 атлетаў. У адборы Літвіновіч набраў касмічныя 63,420 бала і з першага месца выйшаў у вырашальны турнір. У фінальнай васьмёрцы, дзе ўсё пачыналася з нуля, Івану дастаўся сёмы стартавы нумар. Да выхаду беларуса на батут лепшы рэзультат меў кітаец Ван Зісай (61,890), але наш спартсмен быў ацэнены суддзямі яшчэ вышэй – на 63,090. Літвіновіч захапіў лідарства, якое ў выніку ўтрымаў і стаў двухразовым алімпійскім чэмпіёнам: тры гады таму ў Токіа Іван таксама быў лепшым. Тройку ў Парыжы замкнуў яшчэ адзін прадстаўнік Кітая Янь Ланг'ю.

Акрамя двух залатых медалёў Гульняў, 23-гадовы ўраджэнец Вілейкі з'яўляецца чэмпіёнам Еўропы і двухразовым чэмпіёнам свету ў камандзе, а таксама сярэбраным прызёрам планетарнага першынства ў асабістых спаборніцтвах. Акрамя таго, на рахунку Івана перамога ў агульным заліку Кубка свету 2024 года, па ходзе якога ён выйграў адзін турнір і двойчы станавіўся на этапах трэцім.
Алімпіяда-2024: Іван Літвіновіч стаў двухразовым алімпійскім чэмпіёнам

1 2 3      Наступная