У сталічнай гасцініцы "Рэнесанс" 8 снежня прайшоў штогадовы Калядны дабрачынны кірмаш, арганізаваны Мінскім міжнародным жаночым клубам жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў. На мерапрыемстве была прадстаўлена кніжная прадукцыя, вырабы ручной работы, у тым ліку ўпрыгажэнні, сувеніры і ласункі. Атрыманыя сродкі пойдуць на дапамогу дзецям-сіротам, людзям з абмежаванымі магчымасцямі і маламаёмным сем'ям.