Абрад "Ваджэнне Сулы" прайшоў 20 красавіка ў Гомельскім раёне. Свята з даўніх часоў традыцыйна адзначаецца на наступны дзень пасля Вялікадня. Удзельнічаюць у ім жыхары вёсак Гадзічава і Маркавічы. Пасля велікоднай літургіі ў Свята-Екацярынінскай царкве ў Гадзічаве людзі збіраюцца на скрыжаванні, водзяць карагоды і, узяўшыся за рукі, накіроўваюцца ў бок Маркавіч. Да іх далучаюцца ўсе жадаючыя.
Абрад уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.