У дзень святога Георгія Перамаганосца ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна прайшоў абрад "Юраўскі карагод". Па традыцыі жыхары вёскі ў вянках і нацыянальным адзенні выходзяць у поле, водзяць карагоды і просяць Бога пра добры ўраджай, прыносячы ў ахвяру адмыслова выпечаны і ўпрыгожаны каравай – "карагод".
Абрад з'яўляецца нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі, а ў снежні 2019 года "Юраўскі карагод" увайшоў у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.