Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Абрад "Чырачка" ў вёсцы Тонеж Гомельскай вобласці

Абрад "Чырачка" ў вёсцы Тонеж Гомельскай вобласці

Абрад
26 Лют 2023

Масленічны тыдзень у вёсцы Тонеж завершыцца традыцыйным абрадам гукання вясны, які захаваўся да нашых дзён. "Чырачкамі" мясцовыя жыхары называюць від качак – чыркоў-свістункоў, якія, як лічыцца, з'яўляюцца прадвеснікамі цяпла і прыносяць вясну на сваіх крылах. Падрыхтоўка да абраду праводзіцца загадзя: выпякаюць печыва ў форме птушачак, прыносяць з лесу маладую елку, робяць пудзіла. А раніцай у доме збіраюцца дзеці, якія прыбіраюць елку папяровымі кветкамі, потым разам з ёй і пудзілам зімы адпраўляюцца на гару за вёску. Тут настае кульмінацыя абраду: удзельнікі замацоўваюць елку на дубе – бліжэй да сонца, каб птушкі зляталіся хутчэй, распальваюць вогнішча і кідаюць у полымя пудзіла, а самі гукаюць вясну песнямі, карагодамі, гульнямі.

Абрад "Чырачка" ў вёсцы Тонеж Гомельскай вобласці
Абрад "Чырачка" ў вёсцы Тонеж Гомельскай вобласці
Абрад "Чырачка" ў вёсцы Тонеж Гомельскай вобласці
"Чырачка" ў вёсцы Тонеж Гомельскай вобласці
"Чырачка" ў вёсцы Тонеж Гомельскай вобласці
1 2 3      Наступная