Фінальны этап праекта "300 талентаў для каралевы" прайшоў 12 снежня ў лёгкаатлетычным манежы БДУФК, дзе была вызначана лепшая каманда. Удзел у ім прынялі 300 дзяцей. У 2018 годзе перамогу атрымалі школьнікі з Гродна.
"Мы адсочваем дзяцей, якія ўдзельнічалі ў праекце, і ўжо бачым пяцігадовыя вынікі - юныя таленты развіваюцца і растуць. Для нас важна, каб ніводнае дзіця не было страчана. Задача – далучыць юных спартсменаў да заняткаў лёгкай атлетыкай і зацікавіць. Гэта фундамент. "300 талентаў для каралевы" – унікальны праект, які трэба браць за аснову ў іншых відах спорту. Ён дапамагае далучыць хлопчыкаў і дзяўчынак да заняткаў спортам", – сказаў міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук.
Удзел у цырымоніі адкрыцця таксама прынялі старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі, прэзідэнт Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі Свен Арнэ Хансен, намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай, рэктар БДУФК Сяргей Рэпкін.
Праект "300 талентаў для каралевы"рэалізуецца з 2015 года. Ініцыяваны Беларускай федэрацыяй лёгкай атлетыкі сумесна з Міністэрствам адукацыі і Міністэрствам спорту і турызму, а таксама Рэспубліканскім цэнтрам фізічнага выхавання і спорту вучняў і студэнтаў.