Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | 30 гадоў алімпійскаму трыумфу Марыны Лобач: міжнародны турнір на прызы знакамітай чэмпіёнкі ў Мінску

30 гадоў алімпійскаму трыумфу Марыны Лобач: міжнародны турнір на прызы знакамітай чэмпіёнкі ў Мінску

30 гадоў алімпійскаму трыумфу Марыны Лобач: міжнародны турнір на прызы знакамітай чэмпіёнкі ў Мінску
6 Снж 2018

Амаль 100 грацый з 10 краін сабраў у беларускай сталіцы міжнародны турнір па мастацкай гімнастыцы на прызы Марыны Лобач. Роўна 30 гадоў таму яна заваявала золата карэйскага Сеула і стала першай савецкай алімпійскай чэмпіёнкай у гэтым відзе спорту. У спаборніцтвах на дыване Палаца мастацкай гімнастыкі прынялі ўдзел юныя спартсменкі з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Эстоніі, Казахстана, Ізраіля. Дэбютанткамі гэтага года сталі прадстаўніцы Італіі і Кіпра.

Турнір імя Марыны Лобач, які праводзіцца ў Мінску з 2002 года, заваяваў аўтарытэт сярод міжнародных экспертаў і ўвайшоў у спіс самых значных спартыўных падзей года ў нашай краіне. Яшчэ да пачатку 16-х па ліку спаборніцтваў у лік фаварытак увайшлі пераможцы Юнацкіх Алімпійскіх гульняў-2018 у Буэнас-Айрэсе расіянкі Дар'я Трубнікава і Лала Крамарэнка, украінка Хрысціна Пагранічная і бронзавы прызёр юніёрскага чэмпіянату Еўропы Валерыя Соцкава з Ізраіля…

У ходзе двухдзённага турніру высокі клас паказала беларуская каманда, заваяваўшы 8 узнагарод, 6 з якіх - залатыя. Дар'я Грохатава стала лепшай у мнагабор'і па выніках практыкаванняў са скакалкай і мячом. Арына Краснаруцкая, Ксенія Сцешыц і Дар'я Ткачова падняліся на другое месца п'едэстала ў камандным першынстве. Галоўны прыз - імянную статуэтку Марыны Лобач - трэці год запар заваявала беларуска. На гэты раз па выніках практыкаванняў з абручом, мячом, булавой і стужкай не было роўных Ганне Каменшчыкавай, якая атрымала ад суддзяў 37,150 бала.

Узыходзячыя зоркі мастацкай гімнастыкі - у рэпартажы з турніру Марыны Лобач у Мінску!

На фота: Ксенія Свірская (Беларусь)

Цырымонія адкрыцця міжнароднага турніра на прызы Марыны Лобач
Цырымонія адкрыцця міжнароднага турніра на прызы Марыны Лобач
Алімпійская чэмпіёнка по мастацкай гімнастыцы Марына Лобач
30 гадоў алімпійскаму трыумфу Марыны Лобач: міжнародны турнір на прызы знакамітай чэмпіёнкі ў Мінску
Індывідуальнае мнагабор'е. Аліна Рэчкіна (Беларусь)
1 2 3 4 5  [6..6]      Наступная