24 жніўня Мінск /Кар. БЕЛТА/. Звесткі аб кандыдатах у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання апублікаваны на сайце Мінгарвыканкама, паведамляе БЕЛТА.
Інфармацыя змяшчае назву і нумар выбарчай акругі, у якой быў вылучаны кандыдат, яго прозвішча, імя і імя па бацьку, год нараджэння, пасада (занятак), месца работы (вучобы), партыйнасць, спосаб вылучэння і месца жыхарства.
Як паведамлялася, у Мінску на адзін дэпутацкі мандат прэтэндуе ў сярэднім 6 чалавек. Самы высокі конкурс сярод кандыдатаў на дэпутацкі мандат - у Коласаўскай выбарчай акрузе нумар 106, дзе зарэгістравана 8 чалавек, самы нізкі - у Сухараўскай выбарчай акрузе нумар 101 (тры чалавекі). Усяго ў Мінску сфарміравана 20 акруг.
У адпаведнасці з заканадаўствам некаторыя прэтэндэнты на месца ў парламенце вылучаліся не адным, а двума, а то і трыма спосабамі. Так, у Мінску сярод зарэгістраваных кандыдатаў 41 чалавек быў вылучаны шляхам збору подпісаў, 15 - працоўнымі калектывамі, 83 - палітычнымі партыямі (у тым ліку 19 - Камуністычнай партыяй Беларусі, 18 - Ліберальна-дэмакратычнай партыяй, 13 - Аб'яднанай грамадзянскай партыяй, 12 - Партыяй БНФ, 7 - Беларускай патрыятычнай партыяй, 6 - Рэспубліканскай партыяй працы і справядлівасці, 5 - Беларускай партыяй левых "Справядлівы свет", 3 - Беларускай партыяй "Зялёныя").
Сярод кандыдатаў у парламентарыі, зарэгістраваных Мінскім гарвыбаркамам, 31 жанчына (26,5 працэнта) і 20 маладых людзей ва ўзросце да 30 гадоў (12,8 працэнта).
Заяўку на рэгістрацыю ў Мінску падаў 131 прэтэндэнт на месца ў парламенце. Паводле інфармацыі гарвыбаркама, 13 чалавекам было адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты, адна заява аб згодзе балатавацца была адклікана. Сярод асноўных прычын адмовы ў рэгістрацыі - прадастаўленне няпоўных звестак у дэкларацыі і наяўнасць у падпісных лістах недакладных подпісаў.
Выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў назначаны на 11 верасня.