14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заяўкі на акрэдытацыю замежных СМІ на парламенцкія выбары ў Беларусі прымаюцца да 4 верасня, адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства замежных спраў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.
"У Беларусі 11 верасня пройдуць выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Акрэдытацыю прадстаўнікоў замежных сродкаў масавай інфармацыі для асвятлення мерапрыемства ажыццяўляе Міністэрства замежных спраў. Заяўкі на акрэдытацыю замежных СМІ на перыяд выбараў прымаюцца да 4 верасня ўключна", - гаворыцца ў паведамленні.
Спіс неабходных для акрэдытацыі дакументаў размешчаны на сайце МЗС у раздзеле "Акрэдытацыя" і адпавядае пераліку дакументаў, неабходных для часовай акрэдытацыі.