8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
За межамі Беларусі на базе дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў утворана 47 участкаў для галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Аб гэтым сёння на брыфінгу паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА."Як і на тэрыторыі Беларусі, 11 верасня выбарчыя ўчасткі будуць адкрыты з
08.00 да 20.00. Датэрміновае галасаванне ажыццяўляецца з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00 па мясцовым часе", - адзначыў Дзмітрый Мірончык.Прадстаўнік МЗС таксама паведаміў, што ў Беларусь прыехалі практычна ўсе міжнародныя наглядальнікі: СНД прадстаўляюць 333 наглядальнікі, БДІПЧ АБСЕ - 341, ПА АБСЕ - 39, ПАСЕ - 19, ШАС - 9. Акрамя таго, ЦВК акрэдытавала ў якасці наглядальнікаў 65 прадстаўнікоў дыпламатычных карпусоў, 14 членаў выбарчых органаў замежных дзяржаў. "Беларускі бок і Міністэрства замежных спраў у прыватнасці аказваюць усялякае садзейнічанне міжнародным наглядальнікам і разлічваюць на іх аб'ектыўную ацэнку выбараў", - адзначыў прэс-сакратар