Warning: session_start() [function.session-start]: open(/var/tmp/php53/session/sess_51d90df47b284a3d4293e66516adcac6, O_RDWR) failed: No space left on device (28) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cookie - headers already sent by (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cache limiter - headers already sent (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15
 Высокі інтарэс выбаршчыкаў абавязвае арганізатараў выбараў працаваць вельмі адказна - Мясніковіч | Парламенцкія выбары 2019 года ў Беларусі | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Ошибка при работе с базой данных. Пожалуйста, обратитесь к администратору.
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

16 Ліс 2019

Высокі інтарэс выбаршчыкаў абавязвае арганізатараў выбараў працаваць вельмі адказна - Мясніковіч

Высокі інтарэс выбаршчыкаў абавязвае арганізатараў выбараў працаваць вельмі адказна - Мясніковіч

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Высокі інтарэс, які дэманструюць беларусы да парламенцкіх выбараў, абавязвае іх арганізатараў працаваць вельмі адказна. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з місіяй наглядальнікаў ад МПА СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня Савета Рэспублікі звярнуў увагу, што парламенцкія выбары ў Беларусі выклікаюць вялікі інтарэс як у міжнародных наглядальнікаў, так і ў выбаршчыкаў. "Высокі інтарэс накладвае пэўныя абавязацельствы на арганізатараў выбараў, каб усё прайшло добра", - адзначыў ён.

"Самая галоўная тэма - гэта пытанне даверу. Калі людзі выказваюць інтарэс да выбараў, калі яны ідуць на выбары, хтосьці як выбаршчык, хтосьці як кандыдат, - гэта паказчык даверу да тых інстытутаў, якія ў нас дзейнічаюць, да заканадаўства", - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. - Гэта ўсё абавязвае нас працаваць вельмі адказна".

Наглядальнікі ад СНД і МПА СНД дэманструюць комплексны сістэмны і аб'ектыўны падыход да ацэнкі падрыхтоўчага перыяду і саміх выбараў, растлумачыў спікер. "Для нас вельмі важна, якой будзе ацэнка з боку нашых калег", - сказаў ён.

Прамежкавую справаздачу місіі наглядальнікаў ад СНД спікер назваў прынцыповым дакументам, у якім дадзена ацэнка першаму этапу аргработы, выбарчаму заканадаўству.

Акрэдытацыю на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў атрымалі 49 наглядальнікаў ад МПА СНД. Яны будуць працаваць у Мінскай, Гродзенскай абласцях, Мінску, а таксама на ўчастках, адкрытых за мяжой.

Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання стартавала 12 лістапада і завяршаецца сёння. Яўка выбаршчыкаў за чатыры дні склала 27,5 працэнта. Асноўны дзень галасавання 17 лістапада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі