6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Даты правядзення парламенцкіх выбараў назначаны ў Беларусі. Інфармацыя аб гэтым размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Там адзначаецца, што ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта ад 6 чэрвеня нумар 190 выбары ў Палату прадстаўнікоў назначаны на 11 верасня 2016 года. Згодна з указам ад 6 чэрвеня нумар 191 выбары ў Савет Рэспублікі пройдуць з 18 чэрвеня па 18 верасня 2016 года.
Адзначаецца, што абавязкі па арганізацыі выбараў і кантролі за выкананнем заканадаўства ўскладзены на ЦВК.
Савету Міністраў прадпісана забяспечыць фінансаванне расходаў на падрыхтоўку і правядзенне кампаніі з рэспубліканскага бюджэту.
Указы ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання.