7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў - 6 верасня - прагаласаваць на выбарчыя ўчасткі прыйшлі 3,92 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы. Такія даныя апублікаваны на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.
У Брэсцкай вобласці прагаласавала 2,71 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы, у Віцебскай - 5 працэнтаў, у Гомельскай і Гродзенскай - 3,62 працэнта і 3,84 працэнта адпаведна.
У Мінскай вобласці ў першы дзень датэрміновага галасавання на ўчасткі прыйшлі 3,7 працэнта выбаршчыкаў, у Магілёўскай - 4,61 працэнта. У Мінску прагаласавала 4,18 працэнта выбаршчыкаў ад спісачнага складу. На ўчастках за межамі Беларусі свой выбар зрабілі 5,25 працэнта выбаршчыкаў.
Датэрміновае галасаванне на выбарах у Палату прадстаўнікоў стартавала 6 верасня і прадоўжыцца па 10 верасня. Выбары назначаны на 11 верасня.