11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У датэрміновым галасаванні на выбарах у Палату прадстаўнікоў, якое прайшло 6-10 верасня, прынялі ўдзел 31,29 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК.
Так, у Брэсцкай вобласці датэрмінова прагаласавалі 28,52 працэнта выбаршчыкаў, у Віцебскай - 34,56 працэнта, у Гомельскай - 35,23 працэнта, у Гродзенскай - 32,75 працэнта.
У Мінскай вобласці ў датэрміновым галасаванні прынялі ўдзел 30,68 працэнта, у Магілёўскай - 33,79 працэнта. У Мінску прагаласавалі 25,89 працэнта выбаршчыкаў ад агульнага спісачнага складу. На ўчастках, утвораных за межамі краіны, свой выбар зрабілі 27,95 працэнта выбаршчыкаў.
Сёння ў Беларусі асноўны дзень галасавання на парламенцкіх выбарах.