17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЦВК прапануе ўраўнаваць кандыдатаў у дэпутаты па прысутнасці ў інстытуце члена камісіі з правам дарадчага голасу. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Гаворачы аб рэкамендацыях БДІПЧ АБСЕ, якія могуць быць у той ці іншай ступені ўкаранёны ў выбарчае заканадаўства пасля парламенцкіх выбараў, Лідзія Ярмошына звярнула ўвагу, што карэктывы могуць датычыцца рэфармавання інстытута члена камісіі з правам дарадчага голасу. Цяпер толькі палітычныя партыі маюць права назначыць свайго прадстаўніка ў склад акруговай камісіі той выбарчай акругі, куды яны вылучылі кандыдата і дзе гэты кандыдат зарэгістраваны. Аднак такі падыход, на думку старшыні ЦВК, ушчамляе правы іншых кандыдатаў, якія былі вылучаны іншым спосабам - напрыклад, шляхам збору подпісаў.
Паводле слоў старшыні ЦВК, вярнуцца да пытання аб унясенні змяненняў у выбарчае заканадаўства Беларусі плануецца пасля парламенцкіх выбараў, якія намечаны на 11 верасня 2016 года.