5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЦВК акрэдытавала наглядальнікаў ад ПАСЕ і ПА АБСЕ для маніторынгу парламенцкіх выбараў. Такая інфармацыя размешчана сёння на сайце Цэнтрвыбаркама Беларусі, паведамляе БЕЛТА.
У прыватнасці, ад Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) акрэдытаваны 7 наглядальнікаў, ад Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ) - 2.
Акрамя таго, раней ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ акрэдытацыю атрымаў 51 прадстаўнік, а ад місіі Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) - 183.
Такім чынам, агульная колькасць замежных удзельнікаў маніторынгу, акрэдытаваных для работы на выбарах у Палату прадстаўнікоў 11 верасня, да гэтага часу складае 243 чалавекі. Іх колькасць будзе павялічвацца.