2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
ЦВК Беларусі акрэдытавала больш за 800 замежных наглядальнікаў для маніторынгу выбараў у Палату прадстаўнікоў. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама, паведамляе БЕЛТА.У прыватнасці, паводле апошніх даных, ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў акрэдытацыю атрымалі 330 чалавек (у тым ліку ад Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД - 44). Ад
Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ акрэдытаваны 341 прадстаўнік, ад Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы - 19, ад Парламенцкай асамблеі АБСЕ - 39.Акрамя таго, для маніторынгу электаральнай падзеі акрэдытаваны 65 дыпламатаў і 14 прадстаўнікоў выбарчых органаў замежных дзяржаў. Ад Сусветнай асацыяцыі арганізатараў выбараў (A-WEB) акрэдытаваны 3 чалавекі.
Такім чынам, агульная колькасць міжнародных наглядальнікаў узрасла да 811.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання адбудуцца 11 верасня. На цяперашніх выбарах змогуць прагаласаваць 6 990 696 грамадзян краіны.-0-