5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЦВК акрэдытаваў 9 наглядальнікаў ад Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) для маніторынгу выбараў у Палату прадстаўнікоў. Такая інфармацыя размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама Беларусі, паведамляе БЕЛТА.
Агульная колькасць акрэдытаваных міжнародных наглядальнікаў перасягнула ўжо 820. Між тым найбольшая колькасць удзельнікаў маніторынгу акрэдытавана ад БДІПЧ АБСЕ - 341. Ад СНД акрэдытацыю атрымаў 331 прадстаўнік (у тым ліку ад МПА СНД - 44), ад ПАСЕ - 19, ад ПА АБСЕ - 39.
Акрамя таго, акрэдытаваны 65 дыпламатаў, 3 чалавекі - ад Сусветнай асацыяцыі арганізатараў выбараў (A-WEB), 14 - ад выбарчых органаў замежных дзяржаў.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбудуцца 11 верасня.