Warning: session_start() [function.session-start]: open(/var/tmp/php53/session/sess_298e6c1499c4ea12f076e84319af3b03, O_RDWR) failed: No space left on device (28) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cookie - headers already sent by (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cache limiter - headers already sent (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15
 Тэледэбаты кандыдатаў у дэпутаты па ўсіх акругах пройдуць у Мінску, Віцебскай і Магілёўскай абласцях | Парламенцкія выбары 2019 года ў Беларусі | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Ошибка при работе с базой данных. Пожалуйста, обратитесь к администратору.
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

16 Жнв 2016

Тэледэбаты кандыдатаў у дэпутаты па ўсіх акругах пройдуць у Мінску, Віцебскай і Магілёўскай абласцях

Тэледэбаты кандыдатаў у дэпутаты па ўсіх акругах пройдуць у Мінску, Віцебскай і Магілёўскай абласцях

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэледэбаты кандыдатаў у дэпутаты па ўсіх акругах пройдуць у Мінску, Віцебскай і Магілёўскай абласцях, паведаміла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, у Брэсцкай вобласці плануюцца тэледэбаты ў 8 акругах з 16, у Гомельскай вобласці - у 10 з 17. У Гродзенскай вобласці тэледэбаты пройдуць толькі ў 3 акругах з 13. "Але гэта, вядома, прырост, калі ўлічыць, што чатыры гады таму ў Гродзенскай вобласці ні ў адной акрузе не адбыліся тэледэбаты. Хоць тры акругі таксама яўна малавата", - пракаменціравала старшыня ЦВК прыведзеныя даныя. У Мінскай вобласці дэбаты плануюцца ў 4 з 17 выбарчых акруг.

"Як вы ведаеце, ужо гэта колькасць не павялічыцца, можа толькі зменшыцца, таму што заяву на тэледэбаты трэба было падаваць адразу пасля рэгістрацыі, калі адбывалася жараб'ёўка эфірнага часу", - растлумачыла Лідзія Ярмошына.

Яна таксама праінфармавала, што за перыяд вядзення парламенцкай кампаніі ў Цэнтральную камісію паступіў 131 зварот, з іх 32 не адносяцца да выбараў. Многія звароты датычацца растлумачэння выбарчага заканадаўства, частка змяшчае скаргі, якія Лідзія Ярмошына ў асноўным ахарактарызавала як надуманыя.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбудуцца 11 верасня. На 110 месц прэтэндуюць больш за 520 кандыдатаў у дэпутаты. Цяпер ідзе перыяд перадвыбарнай агітацыі, які прадугледжвае распаўсюджванне агітацыйнай прадукцыі, сустрэчы з выбаршчыкамі, выступленні па радыё і тэлебачанні, удзел у тэледэбатах, публікацыю перадвыбарных праграм у сродках масавай інфармацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі