11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускае тэлеграфнае агенцтва запусціла на сваім сайце спецыяльны праект, прысвечаны парламенцкім выбарам у Беларусі, паведамляе БЕЛТА.
Спецпраект складаецца з некалькіх раздзелаў, у якіх публікуюцца афіцыйныя дакументы і навіны, якія датычацца ходу выбарчай кампаніі, інфармацыя Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. Мультымедыйную частку праекта дапоўняць інфаграфіка, фота- і відэаматэрыялы. У раздзеле "Тэсты" карыстальнікі могуць праверыць сваю дасведчанасць на прадмет ведання тонкасцей выбарчага працэсу.
Пасля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты будуць апублікаваны іх спісы па акругах. У дзень выбараў на сайце плануецца размяшчэнне даных аб яўцы выбаршчыкаў на ўчасткі для галасавання, іншая аператыўная інфармацыя. А пасля абвяшчэння ЦВК вынікаў будзе апублікаваны спіс выбраных дэпутатаў.
Спецпраект размешчаны па адрасе http://parlament2016.belta.by/