Warning: session_start() [function.session-start]: open(/var/tmp/php53/session/sess_fe6225da5afd155331a23f637e16274a, O_RDWR) failed: No space left on device (28) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cookie - headers already sent by (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cache limiter - headers already sent (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15
 Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты пачынаецца ў Беларусі | Парламенцкія выбары 2019 года ў Беларусі | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Ошибка при работе с базой данных. Пожалуйста, обратитесь к администратору.
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

8 Кст 2019

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты пачынаецца ў Беларусі

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты пачынаецца ў Беларусі

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акруговыя выбарчыя камісіі 8-17 кастрычніка правядуць рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, паведамляе БЕЛТА.

Перадвыбарная агітацыя на парламенцкіх выбарах у Беларусі стартуе ў сярэдзіне кастрычніка пасля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. На наступны дзень пасля яе заканчэння акруговыя выбаркамы правядуць паміж кандыдатамі жараб'ёўку для таго, каб вызначыць дату і час іх выступлення на дзяржаўным радыё і ТБ.

Выступленні кандыдатаў у дэпутаты па радыё і тэлебачанні пройдуць з 21 кастрычніка па 6 лістапада па рабочых днях. Радыёвыступленні будуць з 7.00 да 8.00, тэлевізійныя (яны будуць суправаджацца субтытрамі або перакладам на мову жэстаў) - з 19.00 да 20.00. Эфірны час кандыдатам, якія будуць балаціравацца па Мінску, выдзеляць "Радыё-Мінск", канал "Беларусь 3", па Мінскай вобласці - радыёстанцыя "Мінская хваля", СТБ. Тым, хто будзе вылучацца па іншых абласцях, час прадаставяць адпаведныя абласныя тэлерадыёкампаніі.

Для тэледэбатаў эфірны час рэзервуецца з разліку не больш як пяць мінут аднаму кандыдату. Парадак арганізацыі і правядзення дэбатаў, даты іх правядзення і вядучага вызначаюць тэлерадыёкампаніі.

Сваю перадвыбарную праграму прэтэндэнты на месцы ў парламенце маюць права апублікаваць або ў адной з рэспубліканскіх газет ("Звязда", "Рэспубліка"), або адпаведнай абласной газеце, або ў друкаваных на тэрыторыі іх акругі раённых, гарадскіх газетах. Тэкст кандыдаты павінны прадставіць у СМІ не пазней за 27 кастрычніка.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў назначаны на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі - на 7 лістапада.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі