Warning: session_start() [function.session-start]: open(/var/tmp/php53/session/sess_6ea2df943fe44c9314252bdb95e2e6e7, O_RDWR) failed: No space left on device (28) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cookie - headers already sent by (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cache limiter - headers already sent (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15
 Рашэнне аб змене выбарчай сістэмы трэба прымаць з улікам стратэгіі развіцця краіны - ЦВК | Парламенцкія выбары 2019 года ў Беларусі | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Ошибка при работе с базой данных. Пожалуйста, обратитесь к администратору.
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

17 Ліс 2019

Рашэнне аб змене выбарчай сістэмы трэба прымаць з улікам стратэгіі развіцця краіны - ЦВК

Рашэнне аб змене выбарчай сістэмы трэба прымаць з улікам стратэгіі развіцця краіны - ЦВК

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рашэнне аб змене выбарчай сістэмы трэба прымаць з улікам стратэгіі развіцця краіны. Такое меркаванне сёння журналістам выказала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына лічыць, што рашэнне аб пераходзе ад мажарытарнай выбарчай сістэмы да змешанай або прапарцыянальнай давядзецца прымаць дзяржаве. "Выбаршчыкі ніколі не дадуць згоды і не падтрымаюць гэтага, калі правесці рэферэндум", - лічыць старшыня ЦВК. На яе думку, спатрэбіцца "валявое рашэнне ўлад, якое павінна прымацца з улікам стратэгіі развіцця краіны".

Кіраўнік ЦВК падкрэсліла, што мажарытарная сістэма адназначна папулярная сярод выбаршчыкаў. "Яны ўсё ж такі лічаць за лепшае мець сваіх вядомых дэпутатаў, да якіх могуць звяртацца. Усё ж такі партыі - нешта абязлічанае", - канстатавала Лідзія Ярмошына. Разам з тым яна не выключыла, што ў будучым у Беларусі давядзецца прымаць меры па развіцці палітычнай сістэмы, партый. З пункту гледжання кіраўніка ЦВК, без пераходу на іншую сістэму зрабіць гэтага не ўдасца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі