18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першыя тэледэбаты сталічных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пакажа сёння тэлеканал "Беларусь 3", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
"Беларусь 3" будзе трансліраваць тэледэбаты ўсіх выбарчых акруг з 19.00 да 20.00 (найбольш рэйтынгавы час), з 18 жніўня і да 9 верасня.
Тэледэбаты праводзяцца пры ўдзеле ў іх не менш як двух кандыдатаў, якія балаціруюцца ў адной выбарчай акрузе. Кандыдат на месца ў парламенце мае права ўпаўнаважыць для ўдзелу ў тэледэбатах давераную асобу.
Вядучымі выступяць Дзмітрый Бачкоў і Андрэй Крывашэеў.
Першыя тэледэбаты сталічных кандыдатаў тэлеканал пакажа сёння ў 19.35.