22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Папярэдняя місія ПАСЕ па назіранні за выбарамі наведае Беларусь 8-11 жніўня. Аб гэтым паведамляецца на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, перадае БЕЛТА.
Акрамя таго, на 13-15 жніўня запланаваны візіт у Беларусь намесніка старшыні ПА АБСЕ, спецыяльнага каардынатара АБСЕ на парламенцкіх выбарах у Беларусі Кента Харстэда.
Парламенцкія выбары ў Беларусі назначаны на 11 верасня.