12 верасня Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кандыдаты ў дэпутаты вялі агітацыю ў межах закона. Аб гэтым сёння заявіла на прэс-канферэнцыі кіраўнік місіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ па назіранні за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Івана Добешава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я не магу параўноўваць цяперашнія выбары з папярэднімі, паколькі ўпершыню ў Беларусі. Магу адзначыць, што шэраг кандыдатаў у дэпутаты адмовіліся ад актыўнай агітацыі, спасылаючыся на апатыю выбаршчыкаў, аднак астатнія вялі агітацыю ў межах закона і без абмежаванняў", - сказала Івана Добешава.
Кіраўнік місіі ПА АБСЕ таксама адзначыла, што ўсім кандыдатам была прадастаўлена платформа для данясення сваіх ідэй і пасылаў.