4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інфармацыя аб кандыдатах у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў з'явілася на публічнай кадастравай карце. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Алена Касцюкова.
"Магчымасць азнаёміцца з усімі кандыдатамі з усёй краіны на публічнай кадастравай карце з'явілася ўпершыню. Сам спосаб зрабіць гэта вельмі зручны - адзін клік дае магчымасць перайсці аб абазначанага на карце месца пражывання карыстальніка да інфармацыі аб кандыдатах па акрузе", - адзначылі ў прэс-службе.
Пры падрыхтоўцы раздзела "Выбарчая акруга па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў" выкарыстоўваліся матэрыялы ЦВК.