6 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 чэрвеня падпісаў указ нумар 190 "Аб назначэнні выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання" і ўказ нумар 191 "Аб назначэнні выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Згодна з дакументамі, выбары складоў палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання пройдуць у Палату прадстаўнікоў 11 верасня 2016 года, у Савет Рэспублікі ў перыяд з 18 чэрвеня па 18 верасня 2016 года.
Гэтыя тэрміны вызначаны з улікам патрабаванняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, згодна з якой выбары ў новы склад палат парламента назначаюцца кіраўніком дзяржавы не пазней як за чатыры месяцы і праводзяцца не пазней як за 30 дзён да заканчэння паўнамоцтваў гэтых палат дзеючага склікання. Тэрмін паўнамоцтваў Палаты прадстаўнікоў дзеючага пятага склікання заканчваецца 17 кастрычніка 2016 года, Савета Рэспублікі - 18 кастрычніка 2016 года.
На выбарах у Палату прадстаўнікоў будуць дзейнічаць амаль 110 акруговых і 6149 участковых выбарчых камісій (уключаючы 49 - за межамі краіны).
Традыцыйна для маніторынгу за выбарамі ў Рэспубліку Беларусь плануецца запрасіць міжнародных наглядальнікаў.
Фінансаванне расходаў па падрыхтоўцы і правядзенні названых выбараў будзе ажыццяўляцца за кошт рэспубліканскага бюджэту.