Warning: session_start() [function.session-start]: open(/var/tmp/php53/session/sess_7187b701a594bfa485429937d9d74dd7, O_RDWR) failed: No space left on device (28) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cookie - headers already sent by (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cache limiter - headers already sent (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15
 Місія СНД адзначае спакойны і планамерны ход падрыхтоўкі да парламенцкіх выбараў у Беларусі | Парламенцкія выбары 2019 года ў Беларусі | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Ошибка при работе с базой данных. Пожалуйста, обратитесь к администратору.
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

16 Кст 2019

Місія СНД адзначае спакойны і планамерны ход падрыхтоўкі да парламенцкіх выбараў у Беларусі

Місія СНД адзначае спакойны і планамерны ход падрыхтоўкі да парламенцкіх выбараў у Беларусі
Фота з архіва

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Місія СНД адзначае спакойны і планамерны ход падрыхтоўкі да выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, паведаміў журналістам старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наглядальнікі ад СНД пачалі работу 4 верасня. На базе Выканаўчага камітэта СНД быў створаны штаб, начальнік і члены якога ўжо сустракаліся з прадстаўнікамі Генеральнай пракуратуры, Вярхоўнага суда, міністэрстваў замежных спраў, унутраных спраў. Абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі і правядзення парламенцкіх выбараў. Місія ў пастаянным кантакце з Цэнтральнай выбарчай камісіяй, члены штаба прысутнічаюць на ўсіх пасяджэннях ЦВК. Акрамя таго, прадстаўнікі місіі наглядальнікаў СНД - а гэта прадстаўнікі розных дзяржаў - пабывалі ўжо ва ўсіх абласцях Беларусі, дзе назіралі за падрыхтоўкай да выбараў.

"Нас радуе спакойны, планамерны ход падрыхтоўкі да выбараў", - сказаў Сяргей Лебедзеў.

Місія СНД канстатуе вялікую ўвагу з боку ўсіх структур улады Беларусі да падрыхтоўкі да выбараў. Агульная задача, якая пастаўлена на самым высокім узроўні, - забяспечыць дастойнае правядзенне выбараў, права грамадзян Беларусі на свабоднае волевыяўленне.

Вядзецца рэгістрацыя наглядальнікаў ад СНД. Заяўкі паступаюць ад усіх дзяржаў-членаў. "Ужо цяпер зарэгістраваны 302 наглядальнікі з краін Садружнасці, якія пачнуць назіранне напярэдадні выбараў. Яны звычайна прыязджаюць дні за тры-чатыры. Мы думаем, што агульная колькасць нашай місіі складзе прыкладна 400 чалавек", - сказаў Сяргей Лебедзеў.

У склад місіі ўключаны дэпутаты парламентаў краін Садружнасці, прадстаўнікі ЦВК, дыпламаты краін СНД, акрэдытаваныя ў Мінску.

"Ніякай інфармацыі аб скаргах у пракуратуру, МУС, з якімі мы ў цесным кантакце, пакуль не атрымлівалі. Але мы сочым за сітуацыяй. Зразумела, калі будуць нейкія скаргі, будзем іх фіксаваць. А рэагаваць будуць адпаведныя органы Беларусі", - адзначыў Сяргей Лебедзеў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі