30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе ўмовы для сумленных выбараў створаны ў Беларусі, заявіў 30 чэрвеня старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на закрыцці адзінаццатай сесіі Савета Рэспублікі пятага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Адзінаццатая сесія Савета Рэспублікі завяршае сваю работу ў перыяд пачатку важнай палітычнай падзеі ў нашай краіне - выбараў у Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь. Выбарчая кампанія стартавала. Яна будзе праходзіць адкрыта, дэмакратычна, у поўнай адпаведнасці з беларускім заканадаўствам. Такая мая выснова грунтуецца на тым, што ў краіне створаны ўсе ўмовы для сумленных, дастойных і дэмакратычных выбараў", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.
Ён таксама выказаў упэўненасць, што ўвесь склад Савета Рэспублікі жадае поспехаў тым, хто вырашыць балаціравацца на маючых адбыцца выбарах у Нацыянальных сход Рэспублікі Беларусь шостага склікання.