15 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся са старшынёй Выканаўчага камітэта - Выканаўчым сакратаром СНД, кіраўніком місіі Садружнасці па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі Сяргеем Лебедзевым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
На перагаворах бакі абмеркавалі пытанні, звязаныя з арганізацыяй міжнароднага назірання за парламенцкімі выбарамі па лініі СНД. Акрамя таго, размова ішла аб праблематыцы супрацоўніцтва ў Садружнасці.