Warning: session_start() [function.session-start]: open(/var/tmp/php53/session/sess_da5f403bf94ecc443252f2fed04fd86d, O_RDWR) failed: No space left on device (28) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cookie - headers already sent by (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cache limiter - headers already sent (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15
 Лукашэнка: у Беларусі пакуль не зжылі мажарытарную сістэму выбараў у парламент | Парламенцкія выбары 2019 года ў Беларусі | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Ошибка при работе с базой данных. Пожалуйста, обратитесь к администратору.
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

20 Врс 2019

Лукашэнка: у Беларусі пакуль не зжылі мажарытарную сістэму выбараў у парламент

Лукашэнка: у Беларусі пакуль не зжылі мажарытарную сістэму выбараў у парламент

20 верасня, Карэлічы /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступае за захаванне ў краіне мажарытарнай сістэмы выбараў у парламент. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час размовы з работнікамі льнозавода ў Карэлічах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мне падсоўваюць ужо прапановы парламент выбіраць па партыйных спісах. Вы будзеце ведаць у лепшым выпадку пяць партый і іх кіраўнікоў. Людзі звычайна галасуюць за лідара. А там па спісе ўжо ніхто не ведае. Яны самі паставяць там дзяцей, унукаў, палюбоўніц, палюбоўнікаў. Усіх туды прапішуць. Я сказаў не. Мы пакуль не зжылі мажарытарную сістэму", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён лічыць, што дэпутат павінен прадстаўляць сваю акругу і весці дыялог са сваімі выбаршчыкамі. "Ад народа. У працоўныя калектывы ідзіце, агітуйце, прасіце, каб за вас прагаласавалі", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, пакуль мажарытарная сістэма працуе. "Дэпутат павінен быць прывязаны да свайго выбаршчыка, сваёй акругі. У гэтым напрамку мы і будзем дзейнічаць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Што датычыцца бягучай выбарчай кампаніі, ён сказаў: "Мы правядзём гэту перадвыбарную кампанію спакойна. Гэта рэпетыцыя заўтрашняй кампаніі - прэзідэнцкай. Вось там нам падкінуць перцу. А мы павінны мазгі ў рукі ўзяць і спакойна, як заўсёды беларусы гэта рабілі, зрабіць так, як патрэбна нам. А не камусьці на захадзе, усходзе, поўдні або поўначы. Мы для сваёй краіны павінны рабіць усё, каб яна захавалася і вы больш-менш нармальна жылі. І не толькі вы. Дзеці каб ведалі, што кавалак зямлі ў іх ёсць і ніхто іх бізуном хвастаць больш не будзе".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі