Warning: session_start() [function.session-start]: open(/var/tmp/php53/session/sess_397b246064b673c1ae7109a7b37b456e, O_RDWR) failed: No space left on device (28) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cookie - headers already sent by (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cache limiter - headers already sent (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15
 Лебедзеў: Парламенцкая кампанія ў Беларусі праходзіць арганізавана і ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам | Парламенцкія выбары 2019 года ў Беларусі | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Ошибка при работе с базой данных. Пожалуйста, обратитесь к администратору.
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

12 Ліп 2016

Лебедзеў: Парламенцкая кампанія ў Беларусі праходзіць арганізавана і ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам

12 ліпеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Парламенцкая кампанія ў Беларусі праходзіць арганізавана і ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам. Аб гэтым сёння журналістам заявіў старшыня выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД, кіраўнік місіі наглядальнікаў ад Садружнасці Сяргей Лебедзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сяргей Лебедзеў адзначыў, што выбарчая кампанія ў Беларусі набірае абароты. "Кампанія праходзіць арганізавана, у адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, - сказаў Сяргей Лебедзеў, - на гэты момант мы ацэньваем кампанію як спакойную".

Старшыня выканкама СНД расказаў, што місія Садружнасці па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі пачала сваю дзейнасць, акрэдытаваны ўжо 25 доўгатэрміновых наглядальнікаў, гэта дыпламаты, супрацоўнікі выканкама СНД. "Яны ўжо працуюць у цесным кантакце з Цэнтральнай выбарчай камісіяй, і з праваахоўнымі структурамі, назіраюць за фарміраваннем выбарчых камісій усіх узроўняў, падтрымліваюць кантакт са СМІ", - праінфармаваў Сяргей Лебедзеў.

"Па меры набліжэння даты выбараў місія актывізуе сваю дзейнасць", - дадаў старшыня выканкама СНД. Колькасць наглядальнікаў ад СНД павялічыцца. Паводле слоў Сяргея Лебедзева, колькасць доўгатэрміновых наглядальнікаў плануецца павялічыць да 44, а кароткатэрміновых будзе амаль трыста.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі