Warning: session_start() [function.session-start]: open(/var/tmp/php53/session/sess_baa18480d9cd77a0351f26f18c952be4, O_RDWR) failed: No space left on device (28) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cookie - headers already sent by (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cache limiter - headers already sent (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15
 Конкурс на выбарах у Палату прадстаўнікоў у сярэднім складае больш за два чалавекі на месца | Парламенцкія выбары 2019 года ў Беларусі | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Ошибка при работе с базой данных. Пожалуйста, обратитесь к администратору.
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

29 Ліп 2016

Конкурс на выбарах у Палату прадстаўнікоў у сярэднім складае больш за два чалавекі на месца

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Конкурс на выбарах у Палату прадстаўнікоў у сярэднім складае больш за два чалавекі на месца, паведаміла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты праходзіць з 3 ліпеня па 1 жніўня. Па стане на 28 ліпеня выбарчыя камісіі атрымалі дакументы аб вылучэнні 263 чалавек. "Гэта значыць, ужо конкурс у сярэднім па рэспубліцы складае больш за два чалавекі на месца", - сказала Лідзія Ярмошына.

Пры гэтым кіраўнік ЦВК выказала меркаванне, што ў бліжэйшыя дні будзе паступаць вялікая колькасць дакументаў аб вылучэнні, паколькі набліжаецца апошні тэрмін іх падачы.

Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, на гэты час 194 чалавекі вылучаны адным спосабам, 69 - некалькімі. У тым ліку шляхам збору подпісаў грамадзян вылучана 26 патэнцыяльных кандыдатаў, дакументы на якіх паступілі ўжо ў выбаркамы, працоўнымі калектывамі - 19, палітычнымі партыямі - 149.

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама таксама расказала, што 26,6 працэнта з ліку вылучаных кандыдатур складаюць жанчыны, грамадзяне ва ўзросце да 30 гадоў - 10,6 працэнта, 6,1 працэнта - дэпутаты Палаты прадстаўнікоў цяперашняга склікання, 11,8 працэнта з'яўляюцца дэпутатамі мясцовых саветаў.

У адпаведнасці з данымі прыёмнай па зваротах грамадзян, у перыяд з моманту аб'яўлення выбараў і па 28 ліпеня паступіла 75 зваротаў, 20 з іх (каля 27 працэнтаў) не звязана з выбарамі. З 55 зваротаў, якія датычацца арганізацыі і правядзення электаральнай падзеі, розныя скаргі змяшчаліся толькі ў 22 зваротах, большая частка змяшчае просьбы растлумачыць заканадаўства і пракансультаваць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі