Warning: session_start() [function.session-start]: open(/var/tmp/php53/session/sess_deb4d87bda53ae71419151bf5aeb7774, O_RDWR) failed: No space left on device (28) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cookie - headers already sent by (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cache limiter - headers already sent (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15
 Колькасць ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў у Беларусі зменшылася да 443 | Парламенцкія выбары 2019 года ў Беларусі | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Ошибка при работе с базой данных. Пожалуйста, обратитесь к администратору.
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

20 Ліп 2016

Колькасць ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў у Беларусі зменшылася да 443

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць зарэгістраваных акруговымі выбаркамамі ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, якіх прапануюць для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання, зменшылася да 443. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, паведамляе БЕЛТА.

Усяго акруговыя выбаркамы зарэгістравалі 446 ініцыятыўных груп, з іх тры праінфармавалі ўжо, што спынілі сваю дзейнасць па зборы подпісаў. Размова ідзе аб ініцыятыўных групах, зарэгістраваных па Брэсцкай-Заходняй выбарчай акрузе нумар 1, Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акрузе нумар 6, Вілейскай выбарчай акрузе нумар 74. Як растлумачыў карэспандэнту БЕЛТА сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, канчатковая колькасць ініцыятыўных груп, якія выканалі сваю місію, будзе вядома, калі яны здадуць падпісныя лісты ў акруговыя камісіі.

Таксама з'явіліся звесткі яшчэ аб двух патэнцыяльных кандыдатах, якія прайшлі перыяд вылучэння. Размова ідзе аб прадстаўніках ад Магілёўскай вобласці. Адзін з іх вылучаны Рэспубліканскай партыяй працы і справядлівасці, другі - працоўным калектывам.

Выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання назначаны на 11 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі