19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання акрэдытавалі 376 наглядальнікаў. Такія даныя размешчаны на афіцыйным сайце Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, паведамляе БЕЛТА.
Ад палітычных партый акрэдытаваны 34 чалавекі, ад грамадскіх аб'яднанняў - 305. У прыватнасці, ад РГА "Белая Русь" назіраць за выбарамі будуць 60 прадстаўнікоў, БРСМ - 60, Беларускага Хельсінкскага камітэта - 48, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі - 43. Яшчэ 35 грамадзян акрэдытаваны ў якасці наглядальнікаў шляхам падачы адпаведных заяў, двое накіраваны працоўнымі калектывамі.
Акрамя таго, ЦВК акрэдытавала 48 наглядальнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У тым ліку ад Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД (МПА СНД) акрэдытаваны 8 наглядальнікаў.
Таксама з'явіліся даныя аб чатырох асобах, вылучаных кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Размова ідзе аб прадстаўніках Гомельскай, Мінскай абласцей і горада Мінска.