Warning: session_start() [function.session-start]: open(/var/tmp/php53/session/sess_5d3897fc7451198361deb5a308f7487c, O_RDWR) failed: No space left on device (28) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cookie - headers already sent by (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cache limiter - headers already sent (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15
 Ярмошына: Выбары ў беларускі парламент каштуюць амаль млн | Парламенцкія выбары 2019 года ў Беларусі | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Ошибка при работе с базой данных. Пожалуйста, обратитесь к администратору.
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

8 Врс 2016

Ярмошына: Выбары ў беларускі парламент каштуюць амаль $10 млн

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбары ў беларускі парламент каштуюць амаль $10 млн. Аб гэтым 8 верасня расказала старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў сваім чарговым відэазвароце, размешчаным на сайце vybory2016.by, паведамляе БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што для таго, каб выбары ў Палату прадстаўнікоў адбыліся, у іх павінна прыняць удзел больш за 50 працэнтаў выбаршчыкаў, унесеных у спісы для галасавання. "Таму так важна яўка выбаршчыкаў", - растлумачыла яна. Старшыня ЦВК заклікала ўспрымаць гэта з разуменнем, паколькі выбары - важнае дзяржаўнае мерапрыемства. "І нават справа не ў тым, што яны каштуюць даволі дорага - амаль $10 млн, але ў тым, што выбранне парламента, паспяховае завяршэнне важнейшай палітычнай выбарчай кампаніі - гэта, перш за ўсё, аснова палітычнай стабільнасці нашай дзяржавы. Гэта паўнацэнны палітычны легітымны орган, які будзе супрацоўнічаць з парламентамі іншых дзяржаў, дастойна прадстаўляць нас і абараняць нашы інтарэсы", - падкрэсліла яна.

"Калі вас не задавальняюць кандыдаты, якія балаціруюцца па гэтай выбарчай акрузе, існуе графа "Супраць усіх". Хоць я думаю, што ў нас дастойны падбор кандыдатаў, якія прадстаўляюць усе пункты гледжання", - заўважыла Лідзія Ярмошына.

Паводле яе слоў, беларускія выбаршчыкі атрымаюць СМС з заклікам прагаласаваць на выбарах. Так, праз аператараў мабільнай сеткі будуць накіраваны наконт гэтага адпаведныя запрашэнні. "Гэта не з'яўляецца парушэннем заканадаўства, гэта - інфармаванне выбаршчыкаў. Мы не ведаем нумароў вашых тэлефонаў, і ніякага выдавання асабістых звестак грамадзян не адбываецца. Паведамленні вам разашле аўтамат", - заўважыла яна.

Пры гэтым Лідзія Ярмошына выказала меркаванне, што іх атрымаюць не толькі выбаршчыкі, але і замежныя грамадзяне, можа, нават замежныя наглядальнікі, а таксама непаўналетнія, аднак датычыцца гэта толькі выбаршчыкаў - паўналетніх грамадзян Беларусі. "Таму прашу вас паставіцца да гэтага з разуменнем, і калі вы падтрымліваеце гэту дзяржаўную кампанію, прыйсці на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць за таго кандыдата, чыя праграма для вас найбольш блізкая", - сказала яна.

Старшыня ЦВК таксама звярнула ўвагу, што ў краіне няма "дня цішыні", таму агітацыйная кампанія можа ажыццяўляцца да нядзелі. "Нават у суботу, 10 верасня, можна агітаваць за выбранне таго ці іншага кандыдата. У нас ёсць забарона толькі для агітацыі за байкот, зрыў выбараў. Вось гэта з'яўляецца парушэннем закона, і асобы, якія будуць праводзіць такую агітацыю, могуць быць пакараны ў адміністрацыйным парадку, гэта значыць штрафам", - падкрэсліла яна.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбудуцца 11 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі