9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына спадзяецца, што парламенцкая кампанія стане больш прыкметнай для выбаршчыкаў. Аб гэтым яна заявіла сёння ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.
"У нас сучаснае выбарчае заканадаўства, прычым мы яго пастаянна спрашчаем для ўдзельнікаў выбарчай кампаніі, мадэрнізуем, пераходзім да такога сацыялістычнага, што называецца, выбарчага працэсу - я маю на ўвазе бясплатнага, бюджэтнага - да такога прыватна-прадпрымальніцкага, капіталістычнага. Калі ў выбарчую кампанію будуць укладвацца грошы", - растлумачыла яна.
Лідзія Ярмошына адзначыла, што сродкі ў выбарчыя кампаніі ў Беларусі ўжо ўкладваюцца. "Мы бачылі, як укладваліся грошы ў выбарчыя кампаніі кандадытаў у прэзідэнты. Я спадзяюся, што і нашы патэнцыяльныя кандыдаты ў дэпутаты таксама пачнуць укладваць сродкі, а гэта значыць, што ў нас з'явіцца магчымасць для дадатковых інфармацыйных рэкламных мерапрыемстваў, і кампанія стане больш прыкметнай і цікавай для іх выбаршчыкаў", - канстатавала яна.
Усяго для правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў на тэрыторыі Беларусі ўтвараецца 110 выбарчых акруг. Выбары намечаны на 11 верасня.